Mar. 26th, 2008

mexvod: (Default)


25.03.2008 23:54
Любоў Лунёва

Зьбіцьцём і масавымі затрыманьнямі суправаджалася сёньня ў Менску масавая акцыя з нагоды 90-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР.


На гэты момант у міліцыі г.Менску знаходзіцца каля сотні затрыманых. У Савецкім РУУС знаходзяцца каля 50 чалавек, у Заводзкім каля 25, у Партызанскім таксама больш за 20 чалавек.

Людзі, якія ехалі ў Заводзкі РУУС у аўтазаку паведамілі, што ў іх адбіраюць мабільныя тэлефоны, і яны ня мелі магчымасьці зьвязацца са сваімі сваякамі.

Стала вядома, што ў міліцыянтаў, якія кіравалі разгонам, на руках былі сьпісы тых людзей, якіх яны перш за ўсё павінны затрымаць, а потым ужо яны затрымлівалі тых людзей, якія трапілі пад так званую "зачыстку". Артур Фінькевіч моцна зьбіты, у Зьмітра Дашкевіча шмат гематомаў на твары. Непаўналетнюю Алену Макарэвіч моцна зьбівалі па нагах, а потым яшчэ раз зьбілі ў міліцыі, пасьля затрыманьня. Таксама моцна зьбітая Крысьціна Шацікава.

via [livejournal.com profile] unso_obolon


ALL COPS ARE BASTARDS!!!
mexvod: (Default)
Толькі што патэлефанаваў Карэтнікаў з шпіталя і папрасіў данесьці да грамадзкасьці наступнае

Ён і яшчэ адзін наш хлопец апынуліся ў бальніцы пасьля бойкі з АМАПам. У Карэтнікава расьсечана патыліца. Зараз з абодвума ўсё, больш менш, нармальна Юрасю налажылі швы. Што характэрна, раны нашых хлопцаў сьведчаць пра тое, што ўдары былі нанесены з заду. На дадзены момант, зьвестак што затрыманы альянсаўцы няма. Ю. Карэтнікаў падзякаваў усіх альянсаўцаў і спачуваючых, (асабліва некаторых хлопцаў з жж) што прынялі ўдзел у акцыі.

АМАПаўцы й улада сёньня паказалі сваё сапраўднае аблічча. Яны там нешта кажуць пра афіцэрскі й іншы гонар, але як паказваюць іх дзеяньні, яны звычайная быдлота, якая ня мае мужнасьці біцца як мужчыны і нападае са сьпіны.

Жыве Беларусь!

Будзьма мужнымі ў гэты цяжкі час!

ЗЫ заўтра, спадзяюся, будуць фоткі.



Паводле [livejournal.com profile] edge_by і [livejournal.com profile] nd_by

Яшчэ здымкі

Profile

mexvod: (Default)
mexvod

October 2014

S M T W T F S
   1234
567891011
121314 15161718
19202122232425
262728293031 

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Apr. 13th, 2026 12:11 pm
Powered by Dreamwidth Studios